Восеньскі кірмаш
07.10.25
Запрашаем усіх на кірмаш. 18 кастрычніка па вуліцы Гагарына разгорнуцца гандлёвыя рады, дзе кожны зможа набыць неабходныя тавары для падрыхтоўкі да зімовага перыяду: свежая гародніна і садавіна, саленні, мёд, вырабы народных майстроў і многае іншае. З 10.30 да 13.30 для гасцей будзе працаваць канцэртна-забаўляльная праграма - выступленні мясцовых артыстаў, майстар-класы для дзяцей і дарослых, а таксама смачныя пачастункі. Не прапусціце магчымасць правесці час з карысцю і задавальненнем усёй сям'ёй! Чакаем вас!