Мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню Чарнобыльскай трагедыі
26.04.24
26 красавіка ў Жодзіна прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню Чарнобыльскай трагедыі на тэрыторыі храма Святога Архангела Міхаіла каля помніка ў гонар ліквідатараў аварыі на ЧАЭС.
38 гадоў таму, 26 красавіка 1986 года назаўсёды застанецца ў чалавечых сэрцах як Дзень памяці загінуўшых у радыяцыйных аварыях і катастрофах, як дзень падзякі людзям, якія самааддана сталі на абарону ад ядзернай небяспекі, як напамін аб адказнасці чалавецтва за лёс планеты.
Ушанаваць памяць загінуўшых сабраліся прадстаўнікі гарадской улады, удзельнікі ліквідацыі аварыі, студэнты і школьнікі ўстаноў адукацыі г. Жодзіна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Малебен па загінуўшых здзейсніў настаяцель Праабражэнскага храма горада Жодзіна, клірык Храма Святога Архангела Міхаіла - святар Віктар Бардзіян.
Мы шчыра жадаем усім бяспечнага, светлага, добрага, шчаслівага свету, у якім няма месца для трагедый, катаклізмаў і катастроф. Памятайце ўсіх тых добрых людзей, чыё жыццё забраў гэты дзень. Не забывайце ўсіх тых герояў, якія ахвяравалі сваімі жыццямі дзеля нашай светлай будучыні.