Музычна-патрыятычная кампазіцыя "Помня герояў Перамогі!"
29.04.24
29 красавіка ў Цэнтры культуры прайшла музычна-патрыятычная кампазіцыя "Помня герояў Перамогі!" ад нашых сяброў - Мінскага абласнога тэтра лялек "Батлейка!".
Гісторыя расказвае пра няпросты і цяжкі лёс дзвюх маладых дзяўчат, якім не наканавана дажыць да Перамогі, маладога салдата, які з галавой кідаецца ў вір вайны, вопытнага байца - як сімвала мужнасці і адвагі. На сцэне разам з гледачамі пражылі гісторыю зусім розных людзей, якіх ахапіў адзіны жах - вайна. За 40 хвілін хлопцы пабывалі ў звычайнай кватэры шчаслівай сям'і, якая нават не падазрае, што іх жыццё поўнасцю зменіцца праз пару хвілін. Таксама гледачы апынуліся ў вайсковай частцы, на полі бою і нават у канцлагеры…
Сапраўды складаная тэма, расказаная праўдзівай мовай. Па рабятах было зразумела, што абыякавым з залы не выйшаў ніхто...