Канцэртная праграма "Во славу труда!", прысвечаная святу працы

01.05.24

Націсніце для прагляду малюнка

Мір! Праца! Май!

У Жодзіна сустракаюць Першамай! 44 работніка прадпрыемстваў і арганізацый Жодзіна адзначаны за добрасумленную працу. Заслужаныя ўзнагароды жодзінцам уручылі старшыня гарвыканкама Дзмітрый Заблоцкі і старшыня гарадскога аб'яднання прафсаюзаў Наталля Курсевіч.

Шоу байкераў, запальны канцэрт ад творчых калектываў і шмат забаў. Усё гэта было ў гарадскім парку культуры і адпачынку!