Урачысты мітынг “Вайна. Перамога. Памяць!», прысвечаны 79-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
09.05.24
У Дзень Перамогі жыхары горада Жодзіна сабраліся разам, каб аддаць даніну памяці ўсім загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне, а таксама нашым ветэранам!
Каля Манумента ў гонар савецкай маці-патрыёткі А.Ф.Купрыянавай прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны 79-годдзю Вялікай Перамогі!
Ва ўрачыстай абстаноўцы ветэранам - Дубінай Любові Іванаўне і Сушкевіч Лідзіі Андрэеўне былі ўручаны юбілейныя медалі да 80-годдзя вызвалення Беларусі!
Таксама госці мерапрыемства змаглі захаваць цырымонію перадачы дзяржаўнага флага ад ваеннаслужачых выхаванцам ваенна-патрыятычных клубаў нашага горада! 9 мая стаў знакавым днём і для хлопцаў піянераў, якія падчас цырымоніі развітання з гальштукамі, уступілі ў новы этап свайго жыцця - Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі!
Са Святам, дарагія сябры! Здароўя, дабрабыту і мірнага неба над галавой!!!