Ушанаванні Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь
12.05.24
Штогод у другую нядзелю мая ўвесь беларускі народ адзначае Дзень Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
12 траўня ў Жодзіне прайшоў урачысты рытуал ушанавання Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.
На плошчы каля Палаца культуры БелАЗа сабраліся прадстаўнікі гарадской адміністрацыі, дэпутацкага корпуса, грамадскіх арганізацый і моладзь, каб выказаць сваю павагу да галоўных дзяржаўных сімвалаў – герба і флага Беларусі.
Права ўнесці Дзяржаўны флаг і герб Рэспублікі Беларусь прадаставілася выхаванцам ваенным патрыятычнага клуба "Волат" ДУА "Гімназія №1 г. Жодзіна". Права падняць Дзяржаўнай флаг Рэспублікі Беларусь далі моладзі, якая дасягнула высокіх вынікаў у вучобе, а таксама ў грамадскім жыцці горада! У Рэспубліцы Беларусь заснавана традыцыя прынясення Клятвы вернасці дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь. Ганаровую місію падалі навучэнцам установы адукацыі горада Жодзіна.
Музычнае віншаванне падрыхтавалі заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народная студыя эстраднай песні "Сярэбраная трэль" і ўзорная студыя эстраднай песні "Gold"! Вядучыя мерапрыемствы - Ржэуцкая Ксенія і Жыгімонт Віталь!