Справаздачны канцэрт "Чутныя напевы звонкія"
17.05.24
17 мая ў гасцінных сценах Цэнтра культуры і вольнага часу прайшоў справаздачны канцэрт Народнага ансамбля народнай песні "Зарачанка" і Народнага вакальнага ансамбля "У коле сяброў"!
Рэпертуар ансамбляў шматгранны: гэта і радасныя, вясёлыя песні, якія паднімаюць настрой; і шчырыя, лірычныя кампазіцыі.
Праграма канцэрта была насычанай і цікавай. Гучалі рускія народныя песні, лірычныя, танцы, карагодныя, а таксама беларускія народныя і сучасныя песні.
Маляўнічым і запамінальным атрымаўся фінал канцэрта, у якім да калектываў далучыўся Ваенна-гістарычны клуб "Казацкая застава" і разам з Народным вакальным ансамблем "У коле сяброў" выканалі дзве кампазіцыі "Лёс" і "Ружа белая".
Гледачы сыходзілі з канцэрта ў добрым прыўзнятым настроі!
Выказваем падзяку калектывам за Ваш талент і адданасць народнай культуры!