Гала-канцэрт аматарскіх калектываў і выканаўцаў Мінскай вобласці "Міншчына - сэрца Беларусі"
17.05.24
17 мая горад Жодзіна прыняў удзел у Гала-канцэрце аматарскіх калектываў і выканаўцаў Мінскай вобласці "Міншчына - сэрца Беларусі" ў рамках Рэспубліканскага фестывалю "Беларусь - мая песня!".
Мікіта Камадзей выканаў аўтарскую песню "Краіна добрых спраў" з салістамі заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнай студыі эстраднай песні "Сярэбраная трэль" і ўзорнай студыяй эстраднай песні "Gold" у суправаджэнні шоу-балета "Extreme".
Таксама на выставе была прадстаўлена сукенка-канструкцыя ад горада з зіхатлівай мадэллю - Карынай Вяялкінай!