Гарадскі фестываль музычна-тэатралізаваных пастановак "Памятаць, каб жыць…"
07.06.24
7 чэрвеня ў Палацы культуры "Белаз" прайшоў гарадскі фестываль музычна-тэатралізаваных пастановак "Памятаць, каб жыць…", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь і горада Жодзіна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
У фестывалі прынялі ўдзел установы адукацыі, прадпрыемствы і арганізацыі нашага горада! Усе нумары былі годнымі і запамінальнымі. Удзельнікі паказалі праўдзівую гісторыю вайны і агарнулі гледачоў духам патрыятызму. У журы стаяла нялёгкая задача, бо нумары былі якасна прапрацаваны і ўдзельнікі дастойна выступілі, але пераможныя месцы занялі наступныя каманды: 3 месца - ДУА «Дзіцячы садок № 12 «Бярозка» г.Жодзіна», 2 месца - ДУА "Гімназія № 1 г.Жодзіна", 1 месца - ААТ «БЕЛАЗ» - кіруючая кампанія холдынг «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ»! А ўладальнікам "Гран-Пры" фестывалю стала каманда ААТ "Кавальскі завод цяжкіх штамповак"!
Віншуем пераможцаў з заслужанымі ўзнагародамі!
Музычны падарункі дарылі: заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь "Сярэбраная трэль", узорная студыя эстраднай песні "Вялікая перамена" і ўзорная студыя спартыўнага бальнага танца "Прэстыж"