Справаздачны канцэрт узорнай студыі эстраднай песні "GOLD"
02.06.24
2 чэрвеня 2024 г. у гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу г. Жодзіна адбыўся справаздачны канцэрт узорнай студыі эстраднай песні "GOLD" пад кіраўніцтвам Нэлі Амбарцумян!
Юныя артысты выканалі знакавыя ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў творы, прысвечаныя любімай краіне, а таксама замежныя хіты! Дапоўнілі выступленні салістаў студыі школа эстраднага танца "NEXT" і шоу-балет "EXTREME" пад кіраўніцтвам Нарыяны Гаспаран!
На працягу 1,5 гадзін апладысменты ў зале не змаўкалі, а пасля канцэрта гледачы не спяшаліся разыходзіцца, дзелячыся адзін з адным уражаннямі!