Акцыя "Скажы здароўю-ТАК!" да міжнароднага Дня барацьбы супраць злоўжывання наркотыкамі і іх незаконнага абароту

26.06.24

Націсніце для прагляду малюнка

26 чэрвеня прайшла акцыя "Скажы здароўю-ТАК!" да міжнароднага Дня барацьбы супраць злоўжывання наркотыкамі і іх незаконнага абароту. Наша Машанька прайшлася па вуліцах горада і расказала жыхарам аб шкодзе і наступствах ужывання наркотыкаў. Ведай: у наркаманаў няма сяброў, а ёсць іншыя наркаманы, у наркаманаў няма здароўя, а ёсць шмат хвароб, у наркаманаў няма грошай, а ёсць патрэба ў штодзённай дозе. Памятай: незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да васьмі гадоў.