Урачысты сход
02.07.24
У гасцінных сценах Палаца культуры беларускага аўтазавода прайшоў урачысты сход, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі і горада Жодзіна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дню горада Жодзіна!!! У знакавы дзень адміністрацыя і госці горада аддалі даніну павагі ветэранам, героям той страшнай вайны, якія пайшлі ў неўміручасць, а таксама тым, хто яшчэ з намі! Выдатную святочную атмасферу стваралі Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь "Сярэбраная трэль", Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама шоу-балет "Extreme".