Фестываль беларускай традыцыі і культуры "#ПАБУЛЬБЕ"

18.09.24

Націсніце для прагляду малюнка

17 верасня ў Жодзіне прайшоў штогадовы і доўгачаканы для жыхароў фестываль беларускай традыцыі і культуры "#ПАБУЛЬБЕ" Удзельнікі, у ролі якіх выступілі прадпрыемствы, арганізацыі, установы адукацыі і культуры прадставілі каларытныя беларускія падворкі, падрыхтавалі бульбяныя шэдэўры, дэгустацыю страў і аўтэнтычныя гульні і забавы. Журы фестывалю меўся складаны выбар, бо прыгажосць і арыгінальнасць страў і саміх удзельнікаў уразіла ўсіх.