Прафілактычная акцыя "Старасць не для гвалту"

25.09.24

Націсніце для прагляду малюнка

З 16 верасня па 4 кастрычніка ў горадзе Жодзіна праходзіць абласная прафілактычная акцыя "Старасць не для гвалту".

І 25 верасня наш Містэр Піг прайшоўся па вуліцах горада і нагадаў жыхарам - што калі вы сталі ахвярай хатняга гвалту або валодаеце інфармацыяй аб няшчаснай сітуацыі ў суседніх кватэрах і дамах, то неадкладна паведаміце на лінію 102 альбо звярніцеся ў кабінет 206 ці 302 аддзела ўнутраных спраў Жодзінскага. гарвыканкама!

Не будзьце саўдзельнікамі злачынства, не стойце ўбаку!