Святочны канцэрт да Дня пажылога чалавека
01.10.24
1 кастрычніка прайшоў святочны канцэрт да Дня пажылога чалавека "На актыўнай хвалі!" Шмат цёплых і шчырых слоў было сказана ад старшыні Жодзінскага гарвыканкама Дзмітрыя Васільевіча Заблоцкага нашым сямейным юбілярам, якія адзначылі залатое і брыльянтавае вяселле. Словы глыбокай павагі сказаў Благачынны Жодзінскай царкоўнай акругі, настаяцель храма прападобнага Сергія Раданежскага - Сергій Чуковіч! Віншаванні прагучалі ад старшынь Савета ветэранаў - Таццяны Пятроўны Наўроцкай і ад арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа - Вус Марыны Анатольеўны. Музычныя віншаванні прагучалі ад: Народнага вакальнага ансамбля «У коле сяброў» і асобна ад удзельніц Наталлі Гараган і Валянціны Кузмянковай, клуба аматараў танца «Натхненне», каманда «Сівая моладзь», аматарскага аб'яднання «Сузор'е», наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту з танцам «Бачата». Са святам наша мудрае старэйшае пакаленне! Здароўя вам і дабрабыту! Будзьце шчаслівыя!