Праект "Абеліскі вялікага подзвігу"
15.11.24
14 лістапада ў Жодзіне прайшоў мультыфарматны патрыятычны праект "Абеліскі вялікага подзвігу", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Праект «Абеліскі вялікага подзвігу» - гэта яшчэ адзін крок па ўвекавечанні памяці, гераізму і мужнасці ўсіх, хто пазбавіў нашу краіну і ўвесь свет ад карычневай чумы. Адна з яго галоўных мэт - захаванне калектыўнай памяці, асабліва сярод моладзі.
Праект праводзіцца пад эгідай выдавецкага дома "Беларусь сёння". Канцэртную праграму ў рамках праекту падрыхтаваў ансамбль «Песні нашага круга».