Святочнае запальванне агнёў на ёлцы
17.12.24
16 снежня ў гарадскім парку Жодзіна сабраліся тыя, хто больш за ўсё чакае самага чароўнага свята - Новага года. Дзятва разам з казачнымі героямі дапамагала Дзядулі Марозу падзарадзіць чароўны кій. Бо толькі з яго дапамогай можна запаліць галоўную гарадскую прыгажуню-ёлку! Дзеці чакалі сур'ёзныя выпрабаванні: карагоды, конкурсы, загадкі. Але разам са Снягуркай і Бабай Ягой яны са ўсім зладзіліся!