Віншаванні дзяцей, якія знаходзяцца на лячэнні ў стацыянары ў Цэнтральнай гарадской бальніцы

14.01.25

Націсніце для прагляду малюнка

Сёння галоўныя героі навагодняй казкі - Дзядуля Мароз і Снягурка павіншавалі з надыходзячым Новым годам самых маленькіх пацыентаў, якія знаходзяцца на лячэнні ў стацыянары ў Цэнтральнай гарадской бальніцы ў рамках дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці"! Ужо традыцыйна з віншаваннямі і падарункамі прыехала першы намеснік старшыні Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэта - Сушко Наталля Міхайлаўна! Маляняты і дзеці старэйшыя разам з казачнымі героямі танчылі, гулялі і весяліліся. А таксама атрымалі салодкія падарункі! Выкананне ўсіх жаданняў, яркіх эмоцый і перамог! Няхай Новы год запомніцца цудамі і сюрпрызамі!