Фестываль КВЗ

10.04.25

Націсніце для прагляду малюнка

10 красавіка ў Цэнтры культуры і вольнага часу прайшоў гарадскі этап фестывалю КВЗ «Я б у ратавальнікі пайшоў - няхай мяне навучаць»! За перамогу ў КВЗ змагаліся 8 каманд, якія прадстаўлялі школы нашага горада! На фестывалі ўдзельнікам трэба было паказаць: прывітанне на тэму "Я ў ратавальнікі пайду - хай мяне навучаць"; мініяцюры, якія адлюстроўваюць сітуацыі з жыцця і вучобы юных ратавальнікаў; музычную гумарыстычную кампазіцыю на тэму «БМААСП - гэта полымя душы»! Пераможцам фестывалю стала каманда Гімназіі №1, якая прыме ўдзел у абласным адборачным туры фестывалю КВЗ! Усе ўдзельнікі ўзнагароджаны дыпломамі! Арганізатарамі фестывалю выступілі аддзел па адукацыі, спорце і турызме Жодзінскага гарвыканкама і Жодзінскі гарадскі аддзел па надзвычайных сітуацыях.

Галерэя малюнкаў