Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю Вялікай Перамогі
08.05.25
8 мая ва ўтульных сценах Палаца Культуры "БЕЛАЗ" прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне! Ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны юбілейныя медалі ад старшыні Жодзінскага гарвыканкама - Аляксандра Мікалаевіча Цівако і ветэрана касмадрома "Байканур" заслужанага выпрабавальніка касмічнай тэхнікі - Уладзіміра Яўгенавіча Мурашкі. У музычна-тэатралізаваным фармаце артысты горада Жодзіна расказалі пра страшныя старонкі нашай гісторыі… якія цяжкія выпрабаванні выпалі на долю беларусаў… Колькі б гадоў ні прайшло з таго трагічнага дня, калі пачалася вайна, у памяці народнай заўсёды яны будуць жывыя… бязмерная пакута ваенных гадоў і вялізная мужнасць народа…. Не дзеля славы ваявалі і гінулі людзі, дзеля жыцця на зямлі... Дзень Перамогі быў, ёсць і павінен заставацца самым святым святам! Бо тыя, хто заплаціў за яго сваім жыццём, далі нам магчымасць жыць зараз, і мы абавязаны памятаць пра гэта заўсёды!