Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню горада Жодзіна

02.07.25

Націсніце для прагляду малюнка

У гасцінных сценах палаца культуры "Белаз" адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню горада Жодзіна! У гэты знакавы дзень адміністрацыя горада цёпла павіншавала ўсіх жыхароў са святам, уручылі юбілейныя медалі "80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў". На нашым мерапрыемстве прысутнічала дэлегацыя з гарадоў-пабрацімаў, якая падзяліла з намі радасць гэтай знамянальнай падзеі! На мерапрыемстве былі прадстаўлены дасягненні прадпрыемстваў горада, спартыўныя поспехі і беларуская гасціннасць і шмат іншага! Артысты і супрацоўнікі прадпрыемстваў, напоўненыя любоўю да роднай Беларусі, падарылі гледачам незабыўныя моманты. Творчыя калектывы Жодзіна стварылі атмасферу сапраўднага свята, напоўніўшы залу яркімі эмоцыямі і шчырымі ўсмешкамі. З Днём горада, Жодзіна! Няхай кожны дзень прыносіць радасць і цяпло, а наша зямля будзе далей квітнець і натхняць на новыя перамогі!