Рэспубліканскі конкурс маладзёжных праектаў «Дзявочы вянок міру»
08.08.25
Актыў ГА» Беларускі саюз жанчын " на чале са старшынёй Вольгай Шпілеўскай прыняў удзел у мітынгу-рэквіеме ля манумента ў гонар савецкай маці-патрыёткі А.Ф. Купрыянавай. Мерапрыемства стала сімвалічным, бо сёлета тэматыка конкурсу прысвечана 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзельнікі мітынгу кіраўнік горада Аляксандр Цывіка, яго першы намеснік, старшыня Жодзінскай гарадской арганізацыі БСЖ Наталля Сушко, старшыні арганізацый БСЖ горада Мінска і Мінскі вобласці Вольга Чамаданава і Тамара Красоўская, благачынны Жодзінскай царкоўнай акругі, настаяцель храма прападобнага Сергія Раданежскага іерэй Сергій Чуковіч, ушанавалі памяць загінуўшых герояў хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да падножжа манумента.