Фестываль гістарычных рэканструкцый "Нясвіжская фартэцыя"
09.08.25
9 жніўня Жодзіна пагрузіўся ў атмасферу гісторыі, стаўшы ўдзельнікам яркага фестывалю гістарычных рэканструкцый "Нясвіжская фартэцыя"! Сэрцам кулінарнага мастацтва стаў конкурс "Пернікавы цуд", дзе Жодзіна прадставіў сапраўды душэўную экспазіцыю. Духмяныя пернікі, якія па-майстэрску ўвасобілі вобраз нашага легендарнага гіганта – БелАЗа, захаплялі сваёй арыгінальнасцю і майстэрствам выканання. Жодзіна зіхацеў і на гістарычным балі «Баль у Радзівілаў». У яркіх, маляўнічых касцюмах, нашы прадстаўнікі грацыёзна выканалі старажытныя танцы, стварыўшы непаўторную атмасферу эпохі разам з іншымі рэгіёнамі Мінскай вобласці. Фестываль падарыў усім удзельнікам незабыўныя ўражанні і цэлую палітру станоўчых эмоцый!