Прафілактычная акцыя "Наша бяспека"

27.08.25

Націсніце для прагляду малюнка

27 жніўня на вуліцах нашага горада прайшла прафілактычная акцыя "Наша бяспека"! Наш Містэр Піг раздаваў інфармацыйныя памяткі, у якіх сабраны важныя парады па бяспецы дзяцей дома і на вуліцы. Таксама не забыліся аб бяспецы ў сетцы, нагадаўшы дзецям і бацькам аб правілах бяспечных паводзін у інтэрнэце! Не абышлі бокам і правілы дарожнага руху - нагадалі дзецям аб неабходнасці захоўваць ПДР, быць уважлівымі на дарозе і пераходзіць вуліцу толькі па пешаходных пераходах. Асаблівую ўвагу надалі пытанням недапушчэння насілля ў сям'і - нагадалі бацькам аб важнасці падтрымкі і даверу, каб кожнае дзіця адчувала сябе абароненым і любімым.

Галерэя малюнкаў