Дабрачыннае свята "Як Нязнайка ў школу збіралася"

28.08.25

Націсніце для прагляду малюнка

Сёння ў рамках акцыі «Падары дзіцяці радасць» адбылося яркае і чароўнае дабрачыннае свята для дзяцей! На мерапрыемстве з малымі пабывалі любімыя казачныя героі — Нязнайка, Знайка і Кветачка! Яны весяліліся, спявалі песні і танчылі разам з дзецьмі, ствараючы атмасферу сапраўднага свята і дабрыні. А самым важным момантам стала ўручэнне нашым першаклашкам самага патрэбнага школьнага прыладдзя да першага навучальнага года! Святочны настрой дапамагала ствараць узорная студыя эстраднай песні "Gold". Няхай кожны малы пачне вучобу з усмешкай і ўпэўненасцю ў сваіх сілах.