Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 50-годдзю манумента ў гонар савецкай маці-патрыёткі А.Ф. Купрыянавай

29.08.25

Націсніце для прагляду малюнка

29 жніўня ў Жодзіна адбылося асаблівае і ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 50-годдзю манумента ў гонар савецкай маці-патрыёткі Анастасіі Фамінічнай Купрыянавай. Гэты манумент жывы напамін пра гераічнае мінулае нашых продкаў.

На мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці, якія цёпла і шчыра прывіталі ўсіх прысутных у гэтым знакавым месцы. Асаблівую падзяку сёння выказалі ўсім, хто меў дачыненне да стварэння і ўстаноўкі гэтага помніка - скульптарам, архітэктарам, будаўнікам, а таксама ўсім, хто і сёння клапоціцца аб захаванні гістарычнай памяці.

Была адзначана важнасць захавання памяці аб тых, хто ў гады Вялікай Айчыннай вайны праявіў мужнасць і самаахвярнасць. Успомнілі і ўшанавалі хвілінай маўчання нашых герояў, якія цаной свайго жыцця абараняў свабоду і мір на нашай зямлі. Няхай манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі Анастасіі Фамінічныя Купрыянавай і далей служыць напамінам пра вялікае мінулае і натхненнем для будучых пакаленняў!