Акцыя «Да вытокаў кніжнасці»

04.09.25

Націсніце для прагляду малюнка

У гонар Дня беларускага пісьменства на вуліцах нашага горада прайшла акцыя "Да вытокаў кніжнасці". У рамках мерапрыемства наша цудоўная беларусачка раздала флаеры з цікавымі фактамі пра беларускае пісьменства, каб нагадаць кожнаму пра багатую гісторыю і культуру нашага народа. Мы таксама ўзгадалі імёны выдатных беларускіх дзеячаў культуры, якія ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё пісьменства і культурнай спадчыны Беларусі. Дзень беларускага пісьменства штогод адзначаецца ў першую нядзелю верасня. У 2025 годзе свята прысвечана некалькім значным датам: 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 500-годдзю выхаду кнігі "Апостал" Францыска Скарыны, а таксама юбілеям выдатных дзеячаў нацыянальнай літаратуры. Разам мы захоўваем і шануем нашу спадчыну. Няхай любоў да роднага слова і культуры жыве ў кожным з нас!

Галерэя малюнкаў