Прафілактычная акцыя «Усміхніся жыццю»

10.09.25

Націсніце для прагляду малюнка

10 верасня - Сусветны дзень прадухілення самагубстваў. Прафілактыка суіцыдальных паводзін - адна з найважнейшых задач нашага грамадства.

У гэты дзень для дзяцей і дарослых прайшла прафілактычная акцыя "Усміхніся жыццю", накіраваная на падтрымку і прыцягненне ўвагі да гэтай праблемы. У рамках акцыі адбылася размова з дзяцьмі сярэдняй школы №6, дзе ім нагадалі пра важнасць захавання жыцця і раздалі ўлёткі з нумарамі тэлефонаў службаў даверу.

Памятайце, жыццё - неацэннае, і дапамога заўсёды побач. Не бойцеся звяртацца за падтрымкай і падтрымліваць адзін аднаго!

Галерэя малюнкаў