Святочны канцэрт да Дня пажылога чалавека
01.10.25

1 кастрычніка адбыўся святочны канцэрт да Дня пажылога чалавека! Шмат цёплых і шчырых слоў было сказана ад старшыні Жодзінскага гарвыканкама Аляксандра Мікалаевіча Цівако нашым сямейным юбілярам, якія адзначылі залатое вяселле. Словы глыбокай павагі сказаў Благачынны Жодзінскай царкоўнай акругі, настаяцель храма прападобнага Сергія Раданежскага - Сергій Чуковіч! Са святам наша мудрае старэйшае пакаленне! Здароўя вам і дабрабыту! Няхай кожны дзень прыносіць Вам радасць, а родныя і блізкія людзі будуць заўсёды побач!