Святочнае мерапрыемства да Дня работнікаў культуры
10.10.25
У Жодзіна павіншавалі з прафесійным святам работнікаў культуры. Урачыстае мерапрыемства адбылося ў Палацы культуры Беларускага аўтазавода, дзе прадстаўнікам гэтай сферы ўручылі заслужаныя ўзнагароды. Старшыня Жодзінскага гарвыканкама Аляксандр Цівако падзякаваў дзеячам культуры за працу і творчы падыход. У гэты дзень ганаровыя граматы і падзякі атрымалі больш за 30 прадстаўнікоў сферы культуры горада! У свет мастацтва і сваёй прафесіі прысвяцілі гасцей свята работнікі ўстаноў сферы культуры: краязнаўчы музей, гарадская бібліятэка, маладзёжны цэнтр, дзіцячая школа мастацтваў і мастацкая школа мастацтваў, а таксама цэнтр культуры і вольнага часу! Віншуем з Днём работнікаў культуры! Дзякуй за ваш талент, натхненне і цеплыня, якое вы прыносіце ў сэрцы кожнага чалавека. Няхай вашыя творчыя ідэі працягваюць натхняць і аб'ядноўваць людзей!