Адкрыццё адасобленай групы ваеннага камісарыята
13.10.25
13 кастрычніка ва ўрачыстай абстаноўцы адбылася знакавая падзея – доўгачаканае адкрыццё адасобленай групы Ваеннага камісарыята Смалявіцкага раёна і г. Жодзіна! Мерапрыемства, якое пачалося з пранікнёнага музычнага нумара аб каханні да Радзімы, сабрала ганаровых гасцей - прадстаўнікоў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, кіраўніцтва горада і патрыятычныя клубы Жодзіна. Новы цэнтр стане важным крокам ва ўмацаванні абараназдольнасці нашага горада. За дапамогу ў адкрыцці і ў памяць аб такім знамянальным дні, паважаным гасцям былі ўручаны памятныя падарункі. Гэта адкрыццё - важны крок для Жодзіна, сімвал нашай гатоўнасці і адказнасці!