Канцэртная праграма "Шчасце ў маміных вачах"
15.10.25
15 кастрычніка ў глядзельнай зале Цэнтра культуры і вольнага часу адбылася асаблівая падзея - віншаванне самых родных, мілых і любімых мам! На мерапрыемстве былі мамы розных пакаленняў, якія атрымалі шчырыя словы віншаванняў з Днём маці ад начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі — Алены Эдуардаўны Лашук, а таксама духоўнага настаўніка, Благачыннай Жодзінскай царкоўнай акругі і настаяцеля храма прападобнага Сергія Раданеж. Святочны канцэрт для любімых маці падрыхтавалі самі маці і іх юныя дзеці, а таксама артысты тэатра спорту і песні "Дэльта-шоу", якія падарылі гледачам яркія нумары і добры настрой!