Прафілактычная акцыя «Спынім гвалт разам!»
22.10.25

22 кастрычніка ў восеньскім горадзе наша харызматычная гераіня Баба-Яга правяла акцыю «Спынім гвалт разам!», заклікаючы кожнага: будзь пачуты, не замоўчвай гвалт! Баба Яга рашуча выступае СУПРАЦЬ грубасці, агрэсіі і абыякавасці! Гвалт нараджаецца ў цішыні. Мы верым у сілу падтрымкі і адкрытага дыялогу. Калі ты ці нехта побач пакутуе, памятай: ты не адзін. Важна знайсці ў сабе смеласць звярнуцца за дапамогай. Разам мы створым свет, вольны ад страху і гвалту.