Фестываль "Песні нашай маладосці"

30.10.25

Націсніце для прагляду малюнка

30 лістапада ў Цэнтры культуры прайшоў рэтра фестываль "Песні нашай маладосці"! На сцэну выйшлі таленавітыя творчыя калектывы ганаровага ўзросту, якія падарылі ўсім у зале незабыўныя імгненні і нагадалі пра лепшыя песні мінулага. Іх шчырая энергія, эмацыйныя выступленні і цёплы настрой стварылі атмасферу радасці і настальгіі. Мерапрыемства арганізавана па ініцыятыве гарадской арганізацыі ветэранаў і па завяршэнні самыя актыўныя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны граматамі. Песні маладосці - гэта мост паміж мінулым і сучаснасцю, напоўнены цяплом, настальгіяй і яркімі ўражаннямі, якія выклікаюць у сэрца самыя шчырыя эмоцыі.

Галерэя малюнкаў