Пазнавальная акцыя «Бяспечны маршрут - залог жыцця»
30.10.25

Зусім хутка пачнуцца школьныя канікулы, і ў гэты час асабліва важна памятаць аб правілах дарожнага руху, каб гарантаваць бяспеку сабе і навакольным. І мы вырашылі правесці пазнавальную акцыю "Бяспечны маршрут - залог жыцця"! У рамках акцыі нагадалі дарослым і дзецям аб важнасці захавання правілаў дарожнага руху, абмеркавалі, як правільна пераходзіць дарогу і выкарыстоўваць святлоадбіўныя элементы, такія як флікеры. Памятайце, флікер дапамагае заставацца бачным і засцерагчы сябе ў цёмны час сутак! Асаблівую ўвагу надалі таму, што гуляць паблізу дарогі і транспарту, які рухаецца, забаронена. Беражыце сябе і сваіх блізкіх, будзьце ўважлівымі і адказнымі на дарозе!