Урачыстае мерапрыемства "Прысвячэнне ў прафесію маладых спецыялістаў 2025 года"
13.11.25

13 лістапада ў сценах Жодзінскай гарадской бальніцы прайшло ўрачыстае мерапрыемства "Прысвячэнне ў прафесію маладых спецыялістаў 2025 года". 23 маладыя спецыялісты папоўнілі шэрагі работнікаў бальніцы! Усе яны, такія розныя, але аб'яднаныя медыцынскім пакліканнем і зараз ужо першым месцам працы хлопцы і дзяўчыны! Віталі маладых спецыялістаў першы намеснік старшыні гарвыканкама - Наталля Міхайлаўна Сушко, галоўны ўрач Жодзінскай ЦДБ - Таццяна Іванаўна Нікіфарава, а таксама намеснік галоўнага ўрача па ідэалагічнай рабоце і галоўная медыцынская сястра. Прыемныя сувеніры і дыпломы маладыя спецыялісты атрымалі ад старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі - Алены Яўгенаўны Мажар! Дарагія маладыя спецыялісты! Жадаем вам упэўненасці ў кожным кроку, мудрасці ў кожным рашэнні і невычэрпнага натхнення ў вашай высакароднай працы!