Тэатралізаванае прадстаўленне "Мяшок яблыкаў"

03.12.25

Націсніце для прагляду малюнка

3 снежня - асаблівы дзень - Міжнародны дзень людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя. І нашы казачныя героі адправіліся ў Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і падарылі дзецям яркі тэатралізаваны паказ «Мяшок яблыкаў». Унікальнасць пастаноўкі ў тым, што ігралі герояў не толькі акцёры, але і маленькія выхаванцы карэкцыйнага цэнтра! А з дапамогай казкі хлопцы даведаліся як важна і трэба дапамагаць адзін аднаму і быць уважлівымі і клапатлівымі! На працягу ўсёй казачнай прыгоды святочную атмасферу стварала студыя “Твой гук” філіяла “Маладзёжны цэнтр горада Жодзіна”!

Галерэя малюнкаў