Шэсце Дзядоў Марозаў, Снягурак і казачных герояў
15.12.25

15 снежня ў Жодзіна адбылося яркае шэсце Дзядоў Марозаў, Снягурак і казачных герояў! Яны адправіліся ў захапляльнае падарожжа па вуліцах нашага горада і ў гарадскім парку запалілі агні на галоўнай ёлцы і ўсім гарадам далі старт навагоднім святам! Гучалі навагоднія песні, прысутныя танчылі флэшмобы і вадзілі карагоды, гулялі ў зімовыя забавы і проста весяліліся ад душы, як дарослыя так і малыя!