Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню энергетыкі
22.12.25

22 снежня ў Цэнтры культуры адбыўся яркі канцэрт, прысвечаны Дню энергетыкі. Кіраўніцтва горада, дырэктар прадпрыемства і прафсаюзны лідэр выказалі словы глыбокай удзячнасці і ўручылі ганаровыя ўзнагароды і памятныя падарункі! Атмасферу свята стваралі не толькі творчыя калектывы горада, але і самі супрацоўнікі Жодзінскай ЦЭЦ павіншавалі сваіх калег з прафесійным днём! Віншуем тых, хто дорыць нам святло ў самыя цёмныя часы! Ваш прафесіяналізм, адказнасць і самаадданасць выклікаюць глыбокую павагу. Няхай ваша асабістая батарэя заўсёды будзе зараджана на 100%, праца прыносіць толькі радасць і стабільнасць, а дома вас чакаюць ўтульнасць і цяпло. Дзякуй за вашу нялёгкую, але такую важную працу! З Днём энергетыка