Святочны канцэрт, прысвечаны Дню работнікаў сацыяльнай абароны!
06.01.26

У гэты дзень шчырую падзяку ўсім работнікам сацыяльнай абароны за іх неацэнную працу, клопат і падтрымку выказалі прысутныя ў зале. Словы прызнання прагучалі ад першага намесніка старшыні Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэта Наталлі Міхайлаўны Сушко, благачыннай Жодзінскай царкоўнай акругі, настаяцеля храма прападобнага Сергія Раданежскага - Сергія Чуковіча і дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра Таццяны Уладзіміраўны Комар. Артысты Цэнтра культуры і вольнага часу падарылі гасцям сваю творчасць, ствараючы душэўную і цёплую атмасферу ў зале. Дарагія сацыяльныя работнікі, віншуем вас з прафесійным святам! Дзякуй за ваша добрае сэрца, цярпенне і самаадданую працу, якая дорыць надзею і падтрымку тым, хто мае ў ёй патрэбу!