Урачысты сход, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

20.02.26

Націсніце для прагляду малюнка

20 лютага, напярэдадні свята, мы ўшаноўвалі тых, для каго паняцці Гонар, Доўг і Вернасць Прысязе з'яўляюцца сэнсам жыцця. З віншавальным словам выступіў старшыня Жодзінскага гарвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Цівако і ўручыў падзячныя пісьмы ў гонар маючага адбыцца свята. Традыцыйна ў Дзень мужнасці і гонару па ўсёй Беларусі праходзіць акцыя "Маміны пірагі". Сёння Беларускі саюз жанчын на чале са старшынёй Наталляй Міхайлаўнай Сушко падрыхтаваў пачастункі для ваеннаслужачых 65-й аўтамабільнай і 36-й дарожна-маставой брыгад. Да віншаванняў далучыліся творчыя калектывы нашага горада з цудоўным святочным канцэртам!