Віншаванне са светлым Вялікаднем

13.04.26

Націсніце для прагляду малюнка

З цяплом і клопатам пацыентаў бальніцы сястрынскага догляду сёння наведалі старшыня гарвыканкама Аляксандр Цівака, першы намеснік старшыні гарвыканкама і старшыня гарадской арганізацыі Беларускага саюза жанчын Наталля Сушко і благачынны Жодзінскай царкоўнай акругі іерэй Сергій Чуковіч. Госці павіншавалі падапечных БСУ са светлым Вялікаднем і прывезлі ім кулічы і яйкі. Айцец Сергій Чуковіч адзначыў, што гэтае вялікае свята з пакалення ў пакаленні аб'ядноўвае нас вакол галоўных каштоўнасцяў: веры, сям'і і традыцый. Музычныя нумары выканалі ўдзельнікі народнага вакальнага ансамбля "У коле сяброў".

Галерэя малюнкаў