Фестываль песні і танца "Пераможны Май"
29.05.26

28 мая ў Цэнтры культуры прайшоў гарадскі фестываль песні і танца "Пераможны Май", прысвечаны Дню Перамогі. Выдатнае свята, арганізаванае гарадской арганізацыяй ветэранаў, сабрала на адной сцэне тых, хто сваёй творчасцю працягвае несці святло памяці і гонару. Асаблівым госцем фестывалю стаў хор ветэранаў працы "Журавы" са Стаўбцоўскага Цэнтра культуры. Фестываль у чарговы раз даказаў, што дух Перамогі жывы, а мастацтва здольна аб'ядноўваць сэрцы і натхняць на новыя здзяйсненні.