Урачыстае мерапрыемства да Дня горада Жодзіна і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
02.07.26

2 ліпеня - дзень нашага любімага горада Жодзіна, дзень нашай памяці і нашага гонару. У Палацы культуры "БЕЛАЗ" мы разам сустрэлі Дзень горада і Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Узгадалі герояў-вызваліцеляў, сказалі дзякуй ветэранам, жанчынам-легендам і нашай таленавітай моладзі. Жодзіна - гэта людзі, якія будуюць будучыню сваімі рукамі. Дзякуй нашым гасцям з Расіі за цёплыя словы і творчыя падарункі! Са святам, жодзінцы! З Днём Незалежнасці, Беларусь!