Дзень народнага адзінства

17.09.26

Націсніце для прагляду малюнка

17 верасня Жодзіна разам з усёй краінай маштабна і душэўна адсвяткавала Дзень народнага адзінства - свята нашай сілы, гісторыі, незалежнасці і згуртаванасці. Старшыня Жодзінскага гарвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Цівако ўручыў заслужаныя падзячныя пісьмы кіраўнікам найбуйнейшых прадпрыемстваў горада, дэпутату і працоўным калектывам за актыўную грамадзянскую пазіцыю і клопат аб добраўпарадкаванні роднага Жодзіна. Ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі маладзёжныя білеты грамадскага аб'яднання "Белая Русь" нашым актыўным педагогам. Кранальныя вершы ад юных жодзінцаў пад жывое гучанне флейты і скрыпкі, яркае выступленне мажарэтак і вакальныя нумары ўзорнага тэатра песні "Арфей" нагадалі кожнаму: наша будучыня ў надзейных руках. Фіналам свята сталі агульнае ўскладанне кветак, а таксама гарадскі лёгкаатлетычны забег і велапрабег у знак міру і стварэння! Мы - адзіная цэлая, моцная і непадзельная дзяржава. Пакуль мы разам - мы зможам усё!

Галерэя малюнкаў