Фестываль-кірмаш "Дажынкі-2026" у Дзяржынску!
20.09.26

19 верасня ўстановы культуры прадставілі Жодзіна на выставе "Міншчына ў мініяцюры". Госці свята змаглі пазнаёміцца з экспазіцыяй навуковых прац сельскай гаспадаркі, прадстаўленую Навуковым цэнтрам па земляробстве, убачыць калекцыю народных лялек, а таксама гліняныя сувеніры падрыхтаваныя мастацкай школай. На дэгустацыі дзяўчына "Жытніца" частавала мясной прадукцыяй СВК "Першамайскі" і салодкай прадукцыяй ТАА "Салодкая ідэя". Святочная атмасфера, яркія экспазіцыі раёнаў Мінскай вобласці і магчымасць пакаштаваць прадукцыю мясцовых вытворцаў падарылі гасцям шмат прыемных уражанняў!