Дзень пажылога чалавека
02.10.26

Старшыня гарвыканкама Аляксандр Цівако павіншаваў удзельнікам свята і падзякаваў ім за энергію, актыўную жыццёвую пазіцыю і ўклад у жыццё горада. У гэты дзень цёплыя віншаванні і падарункі атрымалі юбіляры, ветэраны, удзельнікі творчых калектываў і актывісты "сярэбранага" ўзросту. Сапраўдным упрыгожаннем свята сталі яркія выступленні творчых калектываў горада, якія падарылі гасцям добры настрой і незабыўныя эмоцыі. Свята стала выдатнай нагодай сустрэцца, пагутарыць і яшчэ раз сказаць дзякуй людзям, чые мудрасць, дабрыня і жыццёвы досвед натхняюць навакольных.